Пацыентаў з COVID-19 у Мінску лечаць у чатырох лякарнях
У Мінску пацыентаў з COVID-19 працягваюць лячыць у чатырох лякарнях.
"Працэс вяртання сталічных бальніц, перапрафіляваных пад лячэнне пацыентаў з COVID-19, да звычайнага рэжыму працы ідзе рэгулярна. На працягу некалькіх тыдняў мы па адной установе аховы здароўя выводзім", — распавёў агенцтву БЕЛТА намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.
Пацыенты з каранавірусам лечацца ў гарадской інфекцыйнай клініцы і гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні. Акрамя іх для такіх пацыентаў выкарыстоўваюцца 6-я лякарня (акрамя траўматалагічнага корпуса) і 4-я.
Паведамляецца таксама, што пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у неўралагічны корпус 5-й гарадской клінікі. Але ў бліжэйшыя два тыдні клініка, як плануецца, пяройдзе да звычайнага рэжыму працы.
Па стане на 17 ліпеня ў Беларусі выяўленыя, па афіцыйных звестках Мінздароўя, 65 782 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Памер 491 пацыент з каранавіруснай інфекцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.