Пацыентка мінскай лякарні гандлявала наркотыкамі
У жанчыны знайшлі каля 10 грамаў метадону.
Мінскія праваахоўнікі 4 траўня затрымалі пацыентку адной з мінскіх лякарняў. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, 36-гадовая мінчанка спалучала лекаванне з гандлем наркатычнымі сродкамі. Дарэчы, жанчына ўжо мела некалькі судзімасцяў за аналагічныя правапарушэнні.
Пры асабістым доглядзе мінчанкі міліцыянты знайшлі каля 10 грамаў метадону, прызначанага для далейшай рэалізацыі.
Фота — guvd.gov.by