У жыхара Бабруйска знайшлі 12 мяшкоў марыхуаны, але збытам гэта пакуль не лічаць

Высушаная марыхуана, знойдзеная ў бабруйчаніна / МУС
Высушаная марыхуана, знойдзеная ў бабруйчаніна / МУС

Асіповіцкая міліцыя канфіскавала 12 мяшкоў марыхуаны на лецішчы ў 54-гадовага бабруйчаніна. У кватэры мужчыны знайшлі яшчэ 15 папяровых расфасаваных скруткаў "траўкі". Пра гэта паведаміла прэс-сакратаркп МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Пакуль эксперты вывучылі толькі 10 кілаграмаў канфіскаванага і высветлілі, што высушаная расліна сапраўды з'яўляецца марыхуанай. Супраць мужчыны распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 (незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў без мэты збыту).

У каментары Еўрарадыё Вольга Чамаданава патлумачыла, што пакуль справа распачатая толькі за захоўванне, экспертыза знойдзенага рэчыва не завершаная. Справу могуць перакваліфікаваць у іншую частку артыкула 328.

У МУС падкрэсліваюць, што аб'ёму канфіскаванай у бабруйчаніна марыхуаны хапіла б на 46 тысяч разавых доз.

У бобруйчанина нашли 12 мешков травки, но дело начали за хранение без цели сбыта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі