Пад Мінскам лось пратараніў аўтобус і ўляцеў у салон (фота)

Пад Мінскам лось пратараніў аўтобус і ўляцеў у салон (фота)

Зранку 28 траўня на трасу Мінск-Маладзечна выбег лось і сутыкнуўся з аўтобусам. Жывёла літаральна пратараніла лабавое шкло і трапіла ў салон аўтобуса. Ад удару лось загінуў на месцы, паведамляе сайт grodno24.com.

Па словах відавочцы падзеяў Юрыя Ціры, здарэнне адбылося на 13-м кіламетры трасы, недалёка ад так званай "Лініі Сталіна". Пасажыраў у аўтобусе не было: кіроўца ехаў па дзяцей, у якіх была запланаваная экскурсія. Сам кіроўца пры здарэнні не пацярпеў.

Дарэчы, паводле звестак міліцыі, з 11 да 16 траўня на трасе Брэст-Мінск-мяжа з Расіяй былі збітыя шэсць ласёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі