Пад Мінскам збіраюць аўтажыры — гібрыды самалётаў і верталётаў
Аўтажыр у цэху пад Мінскам
Вось такія гібрыды самалётаў і верталётаў збіраюць пад Мінскам, на тэрыторыі кітайскага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Гэтая штука называецца "аўтажыр" — ад двух грэцкіх каранёў: "аўта" ("сам") і "гірас" ("круг").
У аўтажыра, у адрозненне ад верталёта, верхняя шруба круціцца не ад матора, а знаходзіцца ў рэжыме аўтаратацыі. То бок, яе рухаюць струмяні набягаючага паветра. Гэтая шруба стварае пад'ёмную сілу. А разгон, хуткасць і наогул рух забяспечвае шруба ў задняй частцы фюзеляжа.
Мадэль на фота называецца "Ястраб". Маса гэтага аўтажыра — 324 кг, ён можа несці 306 кг карыснай нагрузкі. Максімальная хуткасць — 182 км/г, крэйсерская — 130-140 км / ч. У кабіне могуць адначасова знаходзіцца два чалавекі.
Наўрад ці ў гэтых аўтажырах шмат беларускага. Іх вырабляюць на прадпрыемстве "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы", створаным Акадэміяй навук Беларусі і буйной кітайскай авіяцыйнай кампаніяй AVIC. А мяркуючы па іншых падобных праектах, з беларускага ў іх — адзінкавыя кампаненты і зборка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.