Пад зваротам "Human Rights Watch" падпісалася неіснуючая ўзбекская арганізацыя

Каля 40 няўрадавых праваабарончых арганізацый падпісаліся пад зваротам да Генеральнай асамблеі ААН з патрабаваннем не дапусціць Беларусь у Раду ААН па правах чалавека. Тэкст дадзенага звароту напярэдадні распаўсюдзіла амерыканская арганізацыя “Human Rights Watch”.

Акрамя прадстаўнікоў амерыканскіх арганізацый праваабарончых аб’яднанняў з суседніх з Беларуссю краін, пад зваротам падпісаліся і прадстаўнікі цэлага шэрагу экзатычных дзяржаў: Конга, Ліберыі, Камеруна, Кеніі, Гвінеі, Руанды, Уганды і іншых.


А вось узбекскае інфармацыйнае агенцтва “Press-uz.info” высветліла, што ў ліку арганізацый, якія падпісаліся пад зваротам, фігуруе і неіснуючая няўрадавая арганізацыя “Таварыства прававой дапамогі Ўзбекістана”.


У адказ на запрос журналістаў прадстаўнікі ўзбекскага Мінюста ўдакладнілі, што “арганізацыя з такой назвай была ліквідаваная яшчэ ў 2005 годзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі