Падлеткі, якія зніклі 1 ліпеня, знойдзены жывымі. У пясочніцы

Подростки, которые пропали 1 июля, найдены живыми. В песочнице

У Віцебску знайшлі падлеткаў, якія зніклі ў нядзелю, 1 ліпеня. 14-гадовы Данііл Шчарбакоў і 13-гадовая Валерыя Грунтава жывыя — з імі ўсё ў парадку. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка. Падлеткаў знайшоў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Віцебскага райвыканкама Раман Бардзееў у пясочніцы каля дома ў Чыгуначным раёне Віцебска. У адной з яго кватэр падлеткі жылі ўвесь час пасля ўцёкаў.

Кватэра належала знаёмаму Данііла. Па словах Віталя Сапроненкі, які пагутарыў з хлопцам і дзяўчынай, хлопец пайшоў з дому з-за рознагалоссяў з бацькамі, а дзяўчынцы не спадабалася ў летніку. Яны звязаліся праз інтэрнэт і дамовіліся збегчы. БЕЛТА піша, што ў бліжэйшы час падлетак адправіцца да бацькоў у Наваполацк, а яго 13-гадовая сяброўка, выхаванка дзіцячага дома Віцебска, да законных прадстаўнікоў.

Нагадаем, што 1 ліпеня ў міліцыю звярнуўся інструктар па культурна-аздараўленчай рабоце спартыўна-аздараўленчага лагера "Спартаковец", які размешчаны каля вёскі Падбярэззе Віцебскага раёна. Ён паведаміў, што каля 20.30 выхаванка дзіцячага дома пакінула летнік. У гэты ж дзень знік падлетак з Наваполацка, які адправіўся па пакупкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі