Палітолаг Іларыёнаў палохае адкрыццём "беларускага фронту" (відэа)
Былы дарадца Пуціна даў інтэрв'ю ў Кіеве на Грамадскім тэлебачанні.
Еўропа можа быць уцягнутая ў доўгую і цяжкую вайну, таму не зможа эфектыўна дапамагаць Украіне. Гэта звязана з так званай "арабскай вясной", з тэрарызмам радыкальных ісламістаў, заявіў у інтэрв'ю ў Кіеве на Грамадскім тэлебачанні Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Іларыёнаў называе гэта "адкрыццём новага фронту, каб аслабіць дапамогу на адрас Украіны". Але вынікі могуць аказацца іншымі, мяркуе палітолаг.
"Украіна аказалася адным з першых франтоў і далёка не апошнім. І мы, на жаль, станем сведкамі адкрыцця новых франтоў...", — сказаў Андрэй Іларыёнаў. Акрамя ўкраінскага і еўрапейскага франтоў, ён назваў беларускі, балтыйскі, казахстанскі, грузінскі і нават расійскі.
"У гэтай вайне канчаткова можна перамагчы толькі тады, калі Расія стане свабоднай, дэмакратычнай краінай", — заявіў Іларыёнаў.
Фота: АР