Палітычная аблава ў Лельчыцах: кажуць пра пяцярых затрыманых

Палітычная аблава ў Лельчыцах: кажуць пра пяцярых затрыманых

У Лельчыцах на Гомельшчыне адбылася аблава на "палітычных", паведамляюць праваабаронцы. 

Адзін з затрыманых ГУБАЗіКам — дырэктар мясцовай СТА Сяргей Бараноўскі. Праўладныя тэлеграм-каналы рапартуюць, што ён быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы", а ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах. На відэа сілавікі прымусілі мужчыну назваць свой "высокі заробак" — 1000 рублёў (каля 400 долараў).

Яшчэ адну затрыманую завуць Аліна Федаровіч. Дзяўчына на відэа кажа, што была падпісаная на "экстрэмісцкія каналы", але потым адпісалася ад іх. Сілавікі заяўляюць, быццам зафіксавалі "факты яе зносін са здраднікамі", цяпер, маўляў, ідзе праверка ў Следчым камітэце на прадмет дапамогі экстрэмісцкай дзейнасці.

Паводле неафіцыйных звестак, у Лельчыцах ГУБАЗіК затрымаў каля пяці чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі