Палітык Андрэй Дзмітрыеў знаходзіцца ў СІЗА №1
Андрэй Дзмітрыеў / Еўрарадыё
Палітык Андрэй Дзмітрыеў знаходзіцца ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Як пішуць у сацсетках яго паплечнікі, Дзмітрыева вінавацяць па "народным" 342-м артыкуле — то бок у "вулічных беспарадках".
У віну палітыку ставяць колькасць перасячэння дзяржаўнай мяжы, а таксама старое фота з Хілары Клінтан.
Дзмітрыеў выдатна разумеў, што яго могуць затрымаць – таму запісаў зварот "на ўсялякі выпадак". У ім палітык просіць усіх не "падаць духам, дапамагаць адзін аднаму", а таксама палітвязням і іх блізкім. Сілавікі затрымалі яго 12 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.