Палітзняволенай Вользе Класкоўскай прысудзілі 2,5 года калоніі
Палітзняволенай Вользе Класкоўскай вынеслі новы прысуд, паведамляюць праваабаронцы.
Новую справу на Класкоўскую пачалі, калі яна ўжо адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі. Год таму яе асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Цяпер яе судзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) — нагодай стаў каментар на адрас брэсцкага міліцыянта.
Суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Класкоўскай за "абразу прадстаўніка ўлады" 1,5 года "хатняй хіміі". Шляхам складання тэрмінаў палітзняволенай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Сама Класкоўская ў судзе ўдзельнічаць адмовілася, назваўшы яго незаконным і несправядлівым. Са словамі "Жыве Беларусь!" яна пакінула пасяджэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.