Палякі і літоўцы лічаць прэзідэнта Ізраілю сваім земляком

Папулярная ў Польшчы газета Rzeczpospolita на сваіх старонках аспрэчыла сцвярджэнні мэра Вільні, што прэзідэнт Ізраілю нарадзіўся на тэрыторыі гістарычнай Літвы.



Ураджэнец Беларусі Шымон Перэс у пачатку жніўня наведаў Літву. Падчас сустрэчы з Перэсам мэр Вільні Артурас Зуокас адзначыў, што прэзідэнт Ізраіля нарадзіўся на тэрыторыі Літвы.



У сваю чаргу польскаму выданню выказванні літоўскага мэра падаліся дзіўнымі, бо, маўляў, Перэс нарадзіўся на тэрыторыі Польшчы.



Адзначым, што Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў вёсцы Вішнёва (зараз Валожынскі раён Мінскай вобласці).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі