Памочнік Лукашэнкі: пратэсты былі самым цяжкім выклікам для эканомікі

Памочнік Лукашэнкі: пратэсты былі самым цяжкім выклікам для эканомікі

У 2020 годзе беларуская эканоміка перажыла тры сур'ёзныя выклікі: нафтавы крызіс, пандэмію каранавіруса і палітычныя пратэсты. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў Валерый Бельскі — памочнік Аляксандра Лукашэнкі па фінансава-крэдытных пытаннях.

Прастэсты, па словах Бельскага былі самым цяжкім выпрабаваннем для эканомікі. "Мы павінны прызнаць, што такія з'явы ствараюць рызыкі для эканамічнага развіцця. Калі частка нашых грамадзян супрацьпаставіла сябе дзяржаве, дабрабыту дзяржавы, заклікаючы да забастовак, да таго, каб не плаціць падаткі, здымаць сродкі з дэпазітаў", — расказаў ён.

Чыноўнік абурыўся заклікамі да санкцыяў супраць "Беларуськалію", які прыносіць вялікія грошы ў бюджэт. Ён папракнуў пратэстоўцаў тым, што яны атрымалі ад дзяржавы кваліфікаваную дапамогу падчас каранавіруса.

"Падаткі, якія падтрымліваюць нашу медыцыну, і ў сукупнасці калі браць Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і кансалідаваны бюджэт, то каля 40% бюджэтных сродкаў накіроўваецца на сацыяльную сферу", — заявіў Бельскі. Ён удакладніў, што гэта складае каля 10 мільярдаў долараў. Такім чынам, на сацыяльныя патрэбы кожнага беларуса штогод прыпадае больш за 1000 долараў. 

Чыноўнік дадаў, што ёсць і іншыя ільготы: "Ёсць яшчэ і перакрыжаванае субсідаванне, калі фармуюцца тарыфы, напрыклад, на электраэнергію для насельніцтва. Яны ніжэй, чым сабекошт вытворчасці электраэнергіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі