Памятную дошку Барысу Стральцову ўсталююць у Быхаве

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкаму, дошка будзе ўсталяваная на будынку Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якой прысвояць імя вядомага пісьменніка і журналіста.



Ініцыятарам ушанавання імя Барыса Стральцова, ураджэнца Быхаўшчыны, выступіў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Аб’яднанне адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на выраб мемарыяльнай дошкі. На гэта спатрэбілася каля 20 мільёнаў рублёў.



Мясцовыя ўлады адзначаюць, што пакуль адмовіліся ад ідэі перайменавання адной з вуліц горада ў гонар знакамітага земляка, бо “гэта вельмі складаны працэс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі