Памёр 100-гадовы ветэран, які сабраў мільёны для лекараў падчас пандэміі

Памёр 100-гадовы ветэран, які сабраў мільёны для лекараў падчас пандэміі

У Вялікабрытаніі памёр 100-гадовы ветэран Другой сусветнай вайны Том Мур, які сабраў 39 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў для лекараў падчас пандэміі каранавіруса. Прычыны смерці не паведамляюцца. Нядаўна ў Тома Мура дыягнаставалі каранавірус, у апошнія тыдні ён лячыўся ад пнеўманіі, піша The Guardian.

Кампанія ад імя Тома Мура стартавала вясной мінулага года. Яго сваякі збіралі сродкі для брытанскай службы аховы здароўя (ветэран абяцаў ахвярадаўцам 100 разоў абысці на хадунках свой сад). Кампанія атрымалася вельмі ўдалай і была сабрана сума, на якую нават і не спадзяваліся. Каралева Вялікабрытаніі зрабіла Мура рыцарам, чым ён вельмі ганарыўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі