Памёр акцёр Робі Калтрэйн, выканаўца ролі Хагрыда ў "Гары Потэры"

Робі Калтрэйн / reuters.com
Робі Калтрэйн / reuters.com

Памёр брытанскі акцёр Робі Калтрэйн, выканаўца ролі Хагрыда ў "Гары Потэры", паведамляе Reuters. Яму было 72 гады. Апошнім часам ён цяжка хварэў.

Калтрэйн — ураджэнец Шатландыі. Яго сапраўдныя імя і прозвішча — Энтані Роберт Макмілан. Вядомы не толькі як акцёр, але таксама як комік, сцэнарыст і прадусар.

Акрамя здымкаў у "Гары Потэры", вядомасць яму прынесла роля доктара ў брытанскім тэлевізійным серыяле "Метад Крэкера".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі