Памёр амерыканскі сенатар Джон Макейн

Памёр амерыканскі сенатар Джон Макейн

Памёр амерыканскі сенатар Джон Макейн. Як паведамляюць замежныя СМІ, яму быў 81 год і ён цягам года лекаваўся ад раку галаўнога мозгу.

Макейн быў уплывовым палітыкам у ЗША і па-за іх межамі. Ён паслядоўна выступаў за санкцыі супраць Расіі. Ён наўпрост называваў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна “ворагам Амерыкі”, казаў пра ўварванне Расіі ва Украіну і акупацыю Крыма.

Таксама Макейн быў выдатна абазнаны ў сітуацыі ва Усходняй Еўропе, падтрымліваў сувязі з прадэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі