Памёр амерыканскі спявак Прынс

Памёр амерыканскі спявак Прынс

Памёр амерыканскі спявак Прынс. Яму было 57 гадоў. Па адной версіі, Прынса знайшлі мёртвым у яго студыі гуказапісу ў горадзе Шанхасэн у Мінесоце. Паліцыя высвятляе абставіны яго смерці. Па іншай версіі, спявак памёр у сваім доме.

Вядома, што 15 красавіка Прынсу стала кепска падчас палёту на самалёце і ён здзейсніў экстранную пасадку. Аднак шпіталізацыя спевака была нядоўгай — ужо на наступны дзень у яго быў канцэрт. Здарэнне тады патлумачылі грыпам.

Лічыцца, што Прынс Роджэрс Нэльсан быў адным з найлепшых і паспяховых выканаўцаў у гісторыі рытм-энд-блюзу. Яго пік папулярнасці прыпадае на сярэдзіну 1980-х гадоў. Прынс — лаўрэат "Оскара", "Грэмі" і "Залатога глобуса". Адзінаццаць гадоў таму яго імя занеслі ў Залу славы рок-н-рола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі