Памёр апошні сябра Саюза вызвалення Беларусі 1946-1947 гадоў (фота)
Міхасю Кожычу было 88 гадоў.
Ён памёр у Навагрудку пасля цяжкай хваробы 23 кастрычніка 2013 года, але пра гэта стала вядома толькі цяпер. Як піша ў Facebook нехта Бо Яр, Кожыч быў апошнім жывым сябрам антысталінскай арганізацыі.
Міхась Кожыч нарадзіўся 22 снежня 1924-га на Навагрудчыне, працаваў настаўнікам. Летам 1944 года добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію, быў паранены ў Польшчы. У Навагрудак вярнуўся ў канцы 1945-га. Разам з сябрамі ў 1946 годзе заснаваў падпольную арганізацыю "Саюз вызвалення Беларусі". У наступным годзе іх усіх арыштавалі. Кожыч быў асуджаны на 10 гадоў зняволення, у Беларусь вярнуўся толькі ў 1960-х гадах, працаваў будаўніком.
Фота — Facebook