Памёр дырэктар Чарнобыльскай АЭС, пры якім адбыўся выбух
13 кастрычніка на 85-м годзе жыцця памёр першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС Віктар Бруханаў. Прычына смерці не называецца.
Бруханаў кіраваў станцыяй у 1970-1986 гадах. Падчас яго дырэктарства здарылася Чарнобыльская катастрофа, пасля якой яго знялі з пасады і выключылі з КПСС. У 1988 годзе экс-дырэктара асудзілі на 10 гадоў зняволення. Аднак на волю ён выйшаў датэрмінова — у верасні 1191-га.
Пасля гэтага Бруханаў працаваў на Чарнобыльскай АЭС на пасадзе начальніка тэхаддзела, а з 1992 года перайшоў на працу ў структуру Міністэрства знешняга гандлю Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.