Памёр Кофі Анан, былы генсек ААН

Памёр Кофі Анан, былы генсек ААН

У Жэневе памёр Кофі Анан, былы генеральны сакратар ААН. Як перадае ВВС, яму было 80 гадоў. Прычына смерці пакуль не называецца. Вядома, што ён памёр ад непрацяглай хваробы ў атачэнні родных і блізкіх.

Кофі Анан заняў пасаду генсека ў 1997 годзе і кіраваў арганізацыяй цягам 10 гадоў. У 2001 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за тое, што “ўдыхнуў новае жыццё ў ААН”. Менавіта з ім арганізацыя выйшла з фінансавага крызісу. Менавіта пад кіраваннем Анана арганізацыя запусціла шматлікія праграмы супраць распаўсюду ВІЧ і па барацьбе з беднасцю. Анан таксама выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак.

Кофі Анан быў чарнаскурым ураджэнкам Ганы, паходзіў з арыстакратычнай сям’і і атрымаў добрую адукацыю. З 1962 года ён працаваў у розных структурах ААН. Увайшоў у гісторыю арганізацыі як змагар за мір, справядлівасць і законнасць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі