Памёр культавы музыка Лу Рыд
Увесну яму зрабілі складаную аперацыю па перасадцы печані. Аднак прычына смерці пакуль не вядома.
У ЗША на 71 годзе жыцця памёр музыка Лу Рыд. Адзін з пачынальнікаў альтэрнатыўнага року і лідар The Velvet Underground у траўні перанёс перасадку печані. Аднак што менавіта стала прычынай смерці Рыда, пакуль не паведамляецца.
Лу Рыд (Льюіс Алан Рабіновіц) нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Расіі. Назваўшыся Лу Рыдам, у сярэдзіне 1960-х стварыў гурт The Velvet Underground. Каманда праіснавала не доўга, не мела камерцыйнага поспеху, але паўплывала на далейшае развіццё музыкі.
З 1971 года Рыд пачаў сольную кар'еру, за час якой супрацоўнічаў з Дэвідам Боўі, Элтанам Джонам, гуртом Yes. У 1995-м разам з Джонам Кейлам запісаў дыск "Songs for Drella", прысвечаны прадзюсару The Velvet Underground, мастаку Эндзі Уорхалу. Апошні сольны альбом музыкі выйшаў у 2007 годзе. Праз чатыры гады Рыд запісаў сумесны альбом з Metallica.
Фота: ria.ru