Памёр славуты касманаўт з беларускімі каранямі Георгій Грэчка

Памёр славуты касманаўт з беларускімі каранямі Георгій Грэчка

Славуты савецкі касманаўт Георгій Грэчка памёр у ноч на 8 красавіка. Яму было 85 гадоў . Па матчынай лініі ён паходзіў з Беларусі.

Георгій Грэчка быў залічаны ў атрад касманаўтаў у 1968 годзе. Ён здзейсніў тры касмічныя палёты. Яго другая экспедыцыя на арбітальнай станцыі “Салют-6” у 1977-1978 гадах была рэкорднай па часе — Грэчка і Юрый Раманенка прабылі ў космасе 96 сутак і 10 гадзін.

Як адзначае Радыё Свабода, Георгій Грэчка нарадзіўся ў 1931 годзе ў Ленінградзе, яго маці была родам з вёскі Капцэвічы пад Чашнікамі на Віцебшчыне.

У сваіх успамінах ён згадваў, што ў дзяцінстве часта гасцяваў у беларускага дзядулі, у хаце якога не было ні электрычнасьці, ні газавай лямпы, ні свечак.

Апошнім раз на радзіму маці ў Беларусь Георгій Грэчка прыязджаў у 2011 годзе, калі адзначаў сваё 80-годдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі