Памёр сябар Боба Марлі рэгі-музыка Бані Уэйлер
На Ямайцы памёр рэгі-музыка Бані Уэйлер (сапраўдныя імя і прозвішча — Нэвіл Лівінгстон). Яму было 73 гады. Летам мінулага года ён перанёс другі інсульт, пасля чаго здароўе моцна пагоршылася, паведамляе jamaicaobserver.com.
Бані Уэйлер разам з Бобам Марлі і Пітэрам Тошам у 1960-я заснаваў гурт The Wailers, але праз некаторы час пачаў сольную кар'еру. У некралогах вядомыя музычныя выданні называюць музыку "легендай рэгі".
'Bunny Wailer will live on as a cultural legend' — President of the PNP Mark Goldinghttps://t.co/Vusj0FT4zx
— Jamaica Observer (@JamaicaObserver) March 2, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.