Памёр вядомы нарвежскі біятланіст Халвард Ханеволд
Раніцай 3 верасня памёр вядомы нарвежскі біятланіст Халвард Ханеволд. Трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну было 49 гадоў, інфармуе eurosport.ru. Прычына смерці не называецца. У Ханеволда засталіся жонка і двое дзяцей. 3 снежня яму споўнілася б 50.
Халвард Ханеволд выйграваў золата на Алімпіядах 1998, 2002 і 2010 гадоў. У яго былі таксама 2 срэбра і 1 бронза.
budstikka.no
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.