Памёр выбітны оперны спявак Карла Бергонцы

Ён праславіўся як выканаўца партый у операх кампазітараў-верыстаў — Вердзі, Пучыні, Масканьі. Яго сцэнічная кар’ера пачалася ў 1953 годзе ў міланскім “Ля-Скала” і доўжылася 40 гадоў.

Творчы росквіт Карла Бергонцы прыпаў на 1960-я — 80-я гады: ён спяваў на вядучых сусветных сцэнаў, запісваўся і даваў шматлікія канцэрты.

Пасля завяршэння сцэнічнай кар’еры ў 1990-х гадах Бергонцы выкладаў, а таксама займаўся гатэльным бізнесам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі