Парламент Кубы прызначыў прэм’ер-міністра — упершыню з 1976 года!
Нацыянальная асамблея народнай улады Кубы прызначыла прэм'ер-міністра краіны. Ім стаў Мануэль Марэра Крус, паведамляе Twitter кубінскага парламента.
Крус стаў першым прэм'ер-міністрам Кубы з 1976-га году. Яго папярэднікам на гэтай пасадзе быў... Фідэль Кастра. 43 гады таму кубінскі лідар змяніў Канстытуцыю ды скасаваў пасаду прэм’ер-міністра. Фідэль стаў старшынёй Дзяржаўнага савета. Гэтая пасада аб'яднала паўнамоцтвы кіраўніка выканаўчай і заканадаўчай улады.
У 2019 годзе на Кубе была прынятая новая Канстытуцыя, якая вярнула пасады і прэзідэнта, і прэм'ер-міністра. Прэзідэнтам краіны ў кастрычніку абралі Мігель Дыяса-Канеля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.