Парубій пацвердзіў: Амерыканскі авіяносец "Джордж Буш" ідзе ў Чорнае мора
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны лічыць, што яго прысутнасць паспрыяе павышэнню ўзроўню бяспекі ў рэгіёне.
Нагадаем, днямі з'явілася інфармацыя пра тое, што да Чорнага мора кіруюцца амерыканскія караблі (авіяносец Ваенна-марскіх сілаў ЗША "Джордж Буш" з групай 17 меншых караблёў і трыма падводнымі лодкамі), да якой многія аднесліся з недаверам. Аднак, як паведамляе espreso.tv, Андрэй Парубій 5 сакавіка заявіў: "Я магу сказаць, што на гэты конт праходзілі перамовы з нашымі партнёрамі. І гэта адзін з механізмаў забеспячэння бяспекі ў рэгіёне. Мы ўсведамляем, што падзеі, якія правакуе Расійская Федэрацыя ў Крыме, якія правакуюць расійскія вайскоўцы, могуць выклікаць канфлікт, які можа выйсці далёка за межы Крыму".
Як інфармуе "Грамадскае тэлебачанне", Турцыя дазволіла амерыканскім караблям зайсці ў Басфор і ісці ў Чорнае мора.
Тым часам генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Паўночнаатлантычны блок вырашыў перагледзець усе адносіны з Расіяй. Рашэнне аб іх будучыні будзе прынятае ў пачатку красавіка кіраўнікамі МЗС краін NATO.
Фота — Reuters