ПАСЕ асудзіла расійскую анэксію Крыма, Расія збіраецца ігнараваць дакумент

Таксама ў дакуменце крытыкуюцца расійскія прапанова па федэралізацыі Украіны, паведамляе УНІАН. "Асамблея рашуча асуджае расійскую ваенную агрэсію і наступную анэксію Крыма, што з'яўляецца выразным парушэннем нормаў міжнароднага права, у тым ліку палажэнняў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Хельсінкскага Акту АБСЕ і асноўных нормаў Савета Еўропы. Ні адзін з аргументаў, да якіх звяртаецца Расійская Федэрацыя для апраўдання сваіх дзеянняў, не адпавядае рэчаіснасці", — гаворыцца ў рэзалюцыі ПАСЕ.



Акрамя таго, ПАСЕ прагаласавала за неадкладны вывад расійскіх войскаў з Крыма ў сувязі з дэнансацыяй пагадненняў па Чарнаморскім флоце, адзначаюць СМІ.



Аднак рэзалюцыя, прынятая на паседжанні ПАСЕ, не прымусіць Расію тэрмінова пераглядаць сваю замежную палітыку і свае прынцыпы. Такое меркаванне выказаў журналістам кіраўнік расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ, старшыня Камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў.



"Ад таго, што нас да чагосьці заклікалі і прынялі нейкую рэзалюцыю, зусім не значыць, што мы збіраемся цяпер тэрмінова пераглядаць нашу знешнюю палітыку, нашы прынцыпы. Калі большасць асамблеі лічыць , што Расія несумяшчальная з прынцыпамі Савета Еўропы, спачатку хай паглядзяць наколькі яны сумяшчальныя самі", — заявіў расійскі палітык.



Ён дадаў, што Расія не трымаецца за чалецтва ў ПАСЕ. У той жа час Пушкоў заявіў, што Расія не збіраецца выходзіць з ПАСЕ. А калі большасць асамблеі прыме такое рашэнне, то яна падрыхтуе свой ​​адказ на гэта.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі