Пасля эфіру пра карупцыю ў Балгарыі забілі тэлежурналістку
Пасля эфіру пра карупцыю ў Балгарыі забілі тэлежурналістку Вікторыю Марынаву. Ёй было 30 гадоў. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", цела вядучай і адміністрацыйнага дырэктара рэгіянальнага канала TVN знайшлі ў парку ў горадзе Русе. Па слядах, пакінутых злачынцамі, відаць, што Вікторыю білі па галаве і душылі, таксама яе згвалцілі. Зніклі тэлефон, ключы ад машыны і акуляры.
Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў заявіў, што затрыманне злачынцы — гэта пытанне часу. Міжнародныя арганізацыі патрабуюць ад улад Балгарыі прыспешыць расследаванне жахлівага забойства.
Вікторыя Марынава была вядучай тэлепраграмы "Дэтэктар", асвятляла тэму карупцыі, злоўжыванняў пры рэалізацыі праектаў, якія фінансуе Еўрасаюз.