Пасля крытыкі Кадырава знялі камандуючага групоўкай расійскіх войскаў "Цэнтр"

Генерал Лапін / ТАСС
Генерал Лапін / ТАСС

Камандуючага Цэнтральнай вайсковай акругай генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна знялі з пасады. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма, але такія дадзеныя распаўсюджваюць расійскія "ваенкары".

Днямі на Лапіна абрынуліся з крытыкай "ястрабы": рэзка пра генерала выказаўся кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў. Вядома таксама, што кепска да генерала ставіцца стваральнік ПВК "Вагнэр" Яўген Прыгожын.

"Ястрабы" вінавацяць генерала ў тым, што ён дапусціў прарыў украінскіх войскаў у раёне населеных пунктаў Церны, Тарское і Ямполаўка на Данбасе.

Лапін таксама вядомы як генерал, які ўзнагародзіў свайго сына-вайскоўца пасля адступлення ад Чарнігава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі