Пасля вяселля жаніх трапіў у следчы ізалятар
Бармэн адной з кавярняў Баранавічаў пацярпела ўчора — на яе з нажом напаў мужчына, які адзначаў у гэтай кавярні ўласнае вяселле, паведамляе БелаПАН. У часе святкавання 33-гадовы жаніх стаў паліць у памяшканні. Бармэн зрабіла яму заўвагу, у адказ на якую малады пачаў біць посуд. Супрацоўнікі кавярні выклікалі міліцыю. Пасля завяршэння святочнай вячэры жаніх вярнуўся ў кавярню з дому, адкуль прынёс кухонны нож. Ён напаў на жанчыну, якая раней зрабіла яму заўвагу і нанёс ёй 10 раненняў. На шчасце, раны не ўяўлялі бяспекі для жыцця, таму жанчыну нават не шпіталізавалі. А вось агрэсіўнага жаніха затрымалі і адвезлі ў следчы ізалятар. Цяпер на яго завялі крымінальную справу — замах на наўмыснае забойства.