Пасол Беларусі ў Італіі: Еўрапейскія гульні — гэта не палітычны праект
2 траўня ў Рыме ў адным з гатэляў адбылася прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў, якія летам пройдуць у Беларусі. У прэс-канферэнцыі паўдзельнічалі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў" Георгій Катулін, беларускі пасол у Італіі Аляксандр Гур'янаў. Самая гучная навіна — Дар'я Домрачава з-за хваробы не зможа паўдзельнічаць у пятніцу ў Рыме ў цырымоніі запальвання агню Еўрагульняў.
"Еўрапейскія гульні — гэта не палітычны праект, — цытуе словы Гур'янава "Беларусь сегодня". — Мы проста хочам, каб нашы госці пабачылі Беларусь і пераканаліся ў несправядлівасці многіх існуючых стэрэатыпаў".
Еўрапейскія гульні стартуюць у Мінску 21 чэрвеня.
БЕЛТА