Пастара царквы “Новае пакаленне” зноў выклікаюць на допыт у КДБ
Пастара навагрудскай пратэстанцкай царквы “Новае пакаленне” Уладзіміра Качагура на 10 саквіка выклікалі на допыт у КДБ.
Прычым у позве гаворыцца, што на допыт ён павінен з'явіцца ў Мінск па адрасе вуліца Камсамольская, 30.
Уладзіміра выклікаюць як сведку па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску. Допыт пастара будзе весці следчы Алег Барысевіч.
Нагадаем, што гэта ўжо не першая спроба выклікаць Качагура на допыт у КДБ. Пасля падзей на Плошчы пастара тройчы выклікалі ў праваахоўныя органы, але ён туды ні разу не пайшоў. Навагрудскі суд асудзіў яго за гэта на 200 тысяч рублёў.