Павел Бурба прызначаны выканаўцам абавязкаў гендырэктара ХК "Дынама-Мінск"
Павел Бурба прызначаны выканаўцам абавязкаў гендырэктара ХК "Дынама-Мінск". Каля месяца гэтыя абавязкі выконваў Анатоль Курылец (пасля арышту Уладзіміра Беражкова, генеральнага менеджара і выканаўцы абавязкаў гендырэктара клуба), які цяпер вярнуўся да сваёй ранейшай працы на пасадзе намесніка гендырэктара па бяспецы.
Адзначым, што Бурбу толькі тры тыдні таму прызначылі намеснікам гендырэктара па эканоміцы. Яму 42 гады. З 1996-га працаваў у галіне маркетынгу і менеджменту ў камерцыйных структурах. У апошнія гады Павел Бурба ачольваў прадстаўніцтва ў краінах СНД адной з буйных IT-кампаній.
Фота: hcdinamo.by