Пенсіянер загінуў у часе выпальвання травы
Жыхар Бабруйскага раёна спрабаваў самастойна патушыць узгаранне сухой расліннасці ў полі.
Удзень 1 жніўня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Бабруйскага ГРАНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне іржышча на полі СПК “Гігант” каля вёскі Красная Дуброва. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, іржышча гарэла адкрытым полымем на плошчы каля 1,5 га.
Мужчына 1938 года нараджэння спрабаваў самастойна патушыць агонь і атрымаў апёкі рукі і ног 1-й, 2-й і 3-й ступені, 50% цела. Ён быў дастаўлены ў лякарню, але праз некалькі гадзінаў сканаў, паведамляе БЕЛТА.
Меркаванай прычынай смерці стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, адзначылі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.