Перастрэлка ў Сімферопалі: абодва бакі паведамляюць пра страты
Страляніна ўсчалася каля фотаграметрычнага цэнтра ўкраінскага войска ў Сімферопалі ўвечары 18 сакавіка.
Як паведамляе РБК са спасылкай на ўкраінскае выданне "Вести", будынак паспрабавалі штурмаваць прадстаўнікі так званай "крымскай самаабароны" — людзі ў вайсковай форме без апазнавальных знакаў. Узброеныя траўматычнай зброяй, яны стралялі па ўкраінскіх ваенных, патрабуючы ад іх вызваліць будынак.
Па звестках Міністэрства абароны Украіны, у выніку атакі капітан ўкраінскай арміі атрымаў смяротнае раненне ў шыю. Агенцтва "Крымінфарм" сцвярджае, што снайперам з будынка насупраць ўкраінскай ваеннай часці быў забіты баец самаабароны. Яшчэ два байцы параненыя.
Фота — АР