Ператрус на кватэры віцебскага журналіста Сяргея Серабро

Міліцыя праводзіць ператрус у кватэры журналіста, рэдактара інтэрнэт-старонкі "Народныя навіны Віцебска" Сяргея Серабро. Як паведамляе nn.by, у абед жонцы Сяргея патэлефанавала гаспадыня кватэры, якая сказала, што яе забралі з працы і вязуць на ператрус. Цяпер з гаспадыняй звязацца немагчыма, у яе адключаны тэлефон.

Зранку 13 студзеня Сяргею Серабро тэлефанавала следчая Аксана Муравіцкая. Яна запрашала на размову наконт здымкаў бел-чырвона-белага сцяга на ёлцы, які вывесіў Сяргей Каваленка 7 студзеня.

Журналіст адказаў, што без позвы з’яўляцца не будзе. Ні Сяргей, ні ягоная жонка пры ператрусе не прысутнічаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі