Петра Квітава выйграла Уімблдон-2014
Чэшская тэнісістка стала найлепшай у жаночым адзіночным разрадзе.
У фінальным паядынку Квітава разграміла канадку Эжэні Бушар — 6:3, 6:0.
Матч доўжыўся меней за гадзіну. Чэшка цалкам кантралявала сітуацыю і не пакідала суперніцы шансаў.
Для Квітавай гэта другая перамога на Уімблдоне — раней яна выйгравала гэты турнір у 2011 годзе. Адметна, што яна болей нідзе не перамагала на спаборніцтвах серыі “Вялікага шлема”.