Пінскі ваенкам заклікае выбарцаў не ваяваць з уладаю (фота)
Як перасцярогу ён згадвае сітуацыю ва Украіне.
Ваенны камісар Пінскага аб’яднанага гарваенкамату Алег Астапчук вылучаецца ў дэпутаты мясцовага савету дэпутатаў.
У сваёй улётцы да выбаршчыкаў палкоўнік заклікаў грамадзян не змагацца з уладаю, каб захаваць Беларусь: “Ня трэба ваяваць з уладаю. Крытыкаваць — ТАК, папраўляць, падказваць — ТАК. І тады НАША ўлада з поўнай аддачай будзе працаваць на нас. Гэта да таго, што я з болем у сэрцы гляджу на драматычныя падзеі, якія разварочваюцца у нашых суседзяў на поўдні. Я не жадаю такога лёсу для нашай бясконца прыўкраснай Беларусі”.