План МУС на наступныя выбары: блакаваць інтэрнэт, укідваць фэйкі

АМАП у Мінску / ТАСС
АМАП у Мінску / ТАСС

Блакаваць інтэрнэт, укідваць фэйкі пра палітычных апанентаў, спрабаваць перахапіць кантроль над незалежнымі крыніцамі інфармацыі — усё гэта афіцыйна ёсць у планах рэжыма на бліжэйшыя выбары. І не, гэта не проста прагнозы. Пра гэта прагаварыліся прадстаўнікі лукашэнкаўскай улады.

Намміністра ўнутраных спраў Генадзій Казакевіч напісаў артыкул у навуковы часопіс Акадэміі МУС. Тэма – барацьба з “каляровымі рэвалюцыямі”. І вось такія метады ён лічыць эфектыўнымі і прапаноўвае выкарыстоўваць і надалей.

План МУС на наступныя выбары: блакаваць інтэрнэт, укідваць фэйкі

У спісе ў тым ліку закідванне “правільных блогераў” на пратэсныя мерапрыемствы і “стрым-тролінг довадаў радыкальных блогераў”.

План МУС на наступныя выбары: блакаваць інтэрнэт, укідваць фэйкі

Наступныя выбары мусяць прайсці ў Беларусі не пазней за 25 лютага 2024 — тады плануецца абраць чальцоў мясцовых саветаў дэпутатаў і Палаты прадстаўнікоў, а таксама Савета Рэспублікі. Да 20 ліпеня 2025-га ў Беларусі мусяць прайсці прэзідэнцкія выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі