Плату за відэаназіранне могуць унесці ў камунальныя паслугі

Плату за відэаназіранне могуць унесці ў камунальныя паслугі

Відэаназіранне можа стаць у Беларусі адной з камунальных паслуг. За сачэнне за сабой грамадзянам давядзецца плаціць праз "жыроўкі". 

Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі 11 траўня намеснік міністра сувязі Павел Ткач. На яго думку, "гэта дазволіць забяспечыць нейкую грамадскую бяспеку", піша reform.news.

У лютым адзіным аператарам беларускага "Вялікага Брата" — распрацаванай кампаніяй Synesis рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі — стала дзяржаўнае прадпрыемства "Белтэлекам". 

Па словах Ткача, летась было падключана каля 33 тысяч відэакамер. Сёлета ў сістэме ўжо працуе 77 тысяч камер відэаназірання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі