Плыўчыха Анастасія Шкурдай у фінале Алімпіяды паказала восьмы вынік

Анастасія Шкурдай

Анастасія Шкурдай / НАК РБ

У фінале Алімпіяды на дыстанцыі 200 метраў на спіне беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай фінішавала восьмай.

Яна пераадолела дыстанцыю за 2 хвіліны 10,23 секунды, адстаўшы ад лідаркі амаль на 7 секундаў.

Чэмпіёнкай гульняў стала Кейлі Маккеоўн з Аўстраліі. Яе вынік — 2 хвіліны 03,73 секунды, што стала алімпійскім рэкордам.

Беларускія плыўцы закончылі спаборніцкую праграму на Алімпіядзе ў Парыжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі