Польшча: паток нерэгулярных мігрантаў знізіўся пасля будаўніцтва плота

Плот на мяжы з Польшчай / Польская пагранслужба
Плот на мяжы з Польшчай / Польская пагранслужба

Плот дапамог справіцца з праблемай нерэгулярнай міграцыі праз беларуска-польскую мяжу, цытуе РАР прэс-сакратара памежнай службы Алу Міхальскую.

"З тых часоў, як пачалося будаўніцтва агароджы, кожны тыдзень мы назіраем, што спробаў нелегальнага перасячэння мяжы робіцца менш і менш", — заявіла Міхальская.

Пра заканчэнне будаўніцтва плота на беларуска-польскай мяжы абвясцілі 30 чэрвеня.

У чэрвені польскія памежнікі зафіксавалі 596 спробаў нерэгулярных мігрантаў трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. Пры гэтым у сакавіку колькасць такіх спробаў была значна вышэйшай — больш за 1,7 тысяч.

Усяго за першыя шэсць месяцаў года палякі зарэгістравалі 5979 такіх спробаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі