Польшча працуе над канцэпцыяй спынення выдачы віз расіянам
Петр Ваўжык / polskieradio.pl
Польшча працуе над распрацоўкай канцэпцыі, якая б дазволіла не выдаваць візы грамадзянам Расіі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Петр Ваўжык.
Паводле яго слоў, што польская дыпламатыя ўжо некалькі тыдняў абмяркоўвае гэтае пытанне з некаторымі краінамі-сябрамі ЕС, і зазначыў, што Літва, Латвія і Эстонія, а таксама Чэхія і Славакія таксама маюць падобны пункт гледжання на гэтыя пытанні.
"Мы можам чакаць рашэння па гэтым пытанні ў найбліжэйшыя тыдні", — дадаў ён.
Прадстаўнік МЗС таксама станоўча ацаніў рашэнні, у прыватнасці, Латвіі і Эстоніі прыпыніць або абмежаваць выдачу віз расійскім грамадзянам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.