Польшча ўзмацняе меры па недапушчэнні афрыканскай чумы з Беларусі
Падляшскі ваявода выдаў распараджэнне пра ўвядзенне абмежаванняў для мясцовых ўладальнікаў свіней.
Згодна з дакументам, амаль на ўсёй Беласточчыне забараняюцца кірмашы і выставы з удзелам свіней, інфармуюць польскія СМІ.
Жывёлы павінны знаходзіцца ў закрытых памяшканнях, каля ўваходу ў якія трэба пакласці дэзінфекцыйныя дыванкі. Транспарціроўка свіней у іншае месца патрабуе дазволу ветэрынара. Пра кожную памерлую свінню трэба адразу ж паведаміць ветэрынару.
Афрыканская чума — віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Яно перадаецца пры прамым кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты са свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усе пагалоўе хворых свіней гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека афрыканская чума свіней бяспечная.