Польская амбасада пазбавіла акрэдытацыі 38 беларускіх турфірмаў

Амбасада Польшчы ў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі 38 беларускіх турфірмаў. Прычынай называецца тое, што кампаніі "не выявілі вялікай актыўнасці".

Пра гэта піша tio.by са спасылкай на дырэктара кампаніі "Колесо путешествий" Яўгена Апанасевіча. Па яго словах, 19 лютага кіраўнікоў турфірмаў запрасілі ў амбасаду. Там ім выдалі тыпавыя заявы пра пазбаўленне акрэдытацыі. Як выявілася, гэтае рашэнне было прынята ў амбсасадзе яшчэ 23 лютага.

Кіраўнікі турфірмаў кажуць, што ў "чорны спіс" трапілі кампаніі, якія працуюць на еўрапейскім кірунку доўга і стабільна.

Па звестках статыстычнага камітэта, летась у Польшчы пабывала каля 40 тысяч арганізаваных турыстаў з Беларусі. Гэтая краіна знаходзіцца на пятым месцы па папулярнасці сярод беларусаў.

Фота — tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі