Пра Эрдагана, “Талібан” і пахаванне Лукашэнкі — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
У Турцыі завяршыліся выбары, пра якія беларусы сёння могуць толькі марыць: з кандыдатам ад апазіцыі, двума турамі і інтрыгай да апошняга. Афганскі “Талібан” аб’явіў вайну Ірану, а Украіна інтрыгуе з днём пачатку контрнаступу. А ў гэты час Лукашэнка працягвае здаваць суверэнітэт краіны Крамлю і рыхтуецца да прыходу “каліноўцаў”.
Ці паўплывае вынік выбараў у Турцыі і “вайна” Афганістана з Іранам на сітуацыю ў нашым рэгіёне? Каму выгадныя ўкіды пра чарговую “смерць” Лукашэнкі і для чаго гэта трэба? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і ці завербавалі спецслужбы Украіны Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.