Прадпрымальнікам прыйшлі фальшывыя лісты ад МАРГ пра уключэнне ў план праверак
Фальшывыя паведамленні пра ўключэнне ў план выбарачных праверак сталі атрымліваць некаторыя прадпрымальнікі Беларусі. Прычым аўтарам лістоў было пазначанае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Прэс-служба ведамства ў спецыяльным паведамленні абвяргае датычнасць да гэтых лістоў.
Як падкрэслівае прэс-служба МАРГ, электронны адрас [email protected] не належыць міністэрству. Каб не дапусціць далейшы падман карыстальнікаў, ён заблакаваны.
У ведамстве кажуць, што адрасы электроннай пошты супрацоўнікаў маюць пашырэнне @mart.gov.by (напрыклад: [email protected]). Суб'ектам гаспадарання парэкамендавалі праяўляць пільнасць, не спампоўваць і не адчыняць падазроныя файлы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.