Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў падалі заяўку на акцыю 1 траўня ў Мінску

Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў падалі заяўку на акцыю 1 траўня ў Мінску

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў падаў у Мінгарвыканкам заяўку на вулічную акцыю 1 траўня ў сталіцы на Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Аргкамітэт “Маршу салідарнасці” (а ў яго таксама ўвайшлі АГП, партыя “Справядлівы свет”, рух “За Свабоду” ды іншыя структуры) збіраецца сабраць людзей каля Акадэміі навук і прайсці шэсцем да плошчы Бангалор, дзе мусіць адбыцца мітынг. Адказнымі за акцыю прызначылі намесніка старшыні БКДП Сяргея Антусевіча, старшыню Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандра Бухвостава, кіраўніка незалежнага прафсаюза Мікалая Зіміна.

Як інфармуе Радыё Свабода, мерапрыемства будзе прысвечана абароне правоў працоўных, а таксама сацыяльнай справядлівасці. Мяркуецца, што ўдзельнікі вулічнай акцыі будуць выступаць супраць дэкрэта № 3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі